ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Францішак згадаў сучасных мучанікаў і заклікаў да міру

Пасля малітвы Анёл Панскі і апостальскага благаслаўлення Святы Айцец згадаў людзей, якіх сёння пераследуюць за іх веру, і заклікаў маліцца аб міры.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

“Сёння ўспамінаем Першамучанікаў Рымскага Касцёла. Мы таксама жывём у часы мучаніцтва, нават больш маштабнага, чым у першыя стагоддзі. У розных частках свету многія нашы браты і сёстры церпяць дыскрымінацыю і пераслед за сваю веру, што робіць Касцёл больш плённым. (...) Давайце падтрымаем іх нашай малітвай і натхнімся іх сведчаннем любові да Хрыста”, - звярнуўся Францішак 30 чэрвеня 2024 года.

У апошні дзень чэрвеня Папа заклікаў маліцца да Найсвяцейшага Сэрца Езуса, “каб сэрцы тых, хто хоча вайны, звярнуліся да планаў дыялогу і міру”.

“Браты і сёстры, не будзем забывацца аб пакутлівай Украіне, Палесціне, Ізраілі, М’янме і многіх іншых месцах, дзе людзі моцна пакутуюць з прычыны вайны”, - заклікаў Святы Айцец.
 

30 чэрвеня 2024, 13:14