Прэзідэнт Швейцарыі здзейсніла візіт у Ватыкан
Аляксандр Панчанка - Pope
Затым палітык сустрэлася з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, Сакратар па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Падчас сардэчных размоў у Дзяржаўным сакратарыяце было выказана задавальненне добрымі адносінамі і супрацоўніцтвам, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Швейцарскай Канфедэрацыяй, таксама ў дачыненні да праекта рэканструкцыі казарм Папскай Швейцарскай гвардыі. Было падкрэслена яе велікадушнае служэнне Папу і Святому Пасаду.
Затым бакі засяродзіліся на некаторых праблемах міжнароднага характару, у прыватнасці на канфліктах ва Украіне, Ізраілі і Палесціне, а таксама на неабходных дзеяннях па ўмацаванні міру праз пошук дыпламатычнага рашэння, якое прывядзе да хутчэйшага спынення ваенных дзеянняў, паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.