ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (AFP or licensors)

Папа выказаў спачуванні ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Ірана

Святы Айцец запэўніў іранскі народ у сваёй духоўнай блізкасці пасля гібелі прэзідэнта краіны Эбрагіма Раісі, міністра замежных спраў Хасэйна Аміра Абдалахіяна і іншых сямі чалавек – ахвяр авіякатастрофы.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Верталёт Раісі 19 мая 2024 года разбіўся ў тумане ў горнай мясцовасці на паўночным захадзе Ірана недалёка ад мяжы з Азербайджанам. Загінулі ўсе, хто быў на борце.

У спачувальнай тэлеграме, накіраванай вярхоўнаму лідару Ісламскай Рэспублікі Іран, аятале Алі Хаменеі, Францішак запэўніў у малітве за ахвяр катастрофы і іх сем'і.
 

21 мая 2024, 09:26