ҽ

Пантыфік узначаліў пасяджэнне кіраўніцтва Рымскай курыі

20 мая 2024 года Францішак правёў нараду з кіраўніцтвам ведамстваў Рымскай курыі.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Сустрэча праходзіла ў Апостальскім палацы за зачыненымі дзвярыма. Зала Друку Апостальскай Сталіцы, якая апублікавала інфармацыю пра яе, не паведаміла аб тэмах, на якія Папа размаўляў з прэфектамі дыкастэрый і кіраўнікамі іншых структур Святога Пасада.

Звычайна падчас такіх нарад адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Касцёла і пастаноўка асноўных задач, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Як правіла, па выніках не публікуецца ніякіх заяў.
 

21 мая 2024, 09:14