ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (Vatican Media)

Пантыфік правядзе асабістыя сустрэчы з рымскімі святарамі

14 мая 2024 года Папа накіруецца ў рымскую парафію Сан-Джузэпэ-аль-Трыанфале, каб сустрэцца з духавенствам ва ўзросце ад 40 гадоў. Шэсцьдзясят святароў будуць суправаджаць рымскія біскупы Балдасарэ Рэйна і Мікеле Дзі Толвэ.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На 29 мая 2024 года запланавана сустрэча Пантыфіка з святарамі, пасвечанымі ў перыяд з 2014 па 2024 гады. Для гэтага ён прыедзе ў рымскі Дом пабожных вучаніц Боскага Настаўніка. Пасля адбудзецца сустрэча са святарамі ад 11 да 39 гадоў пасвячэння.

“Жаданне Святога Айца – пасля завяршэння паездкі па сектарах Рымскай дыяцэзіі сустрэцца з усімі святарамі па гадах пасвячэння. Ён хоча працягваць падтрымліваць непасрэдны дыялог з духавенствам сваёй дыяцэзіі”, - сказаў біскуп Дзі Толвэ.

Прычым Папа пачынае падарожжа сустрэчай з найбольш сталымі святарамі, тымі, хто прайшоў праз розныя перыяды жыцця Рымскай дыяцэзіі. Чакаецца, што адной з тэм дыялогу стане нядаўняе выданне булы, якой абвяшчаецца Юбілей 2025 года.
 

14 мая 2024, 10:55