ҽ

Элемент ізраільскай сістэмы супрацьракетнай абароны "Жалезны купал". Элемент ізраільскай сістэмы супрацьракетнай абароны "Жалезны купал".  (ANSA)

Святы Айцец: хоціць вайны, нападаў і насілля – дзеці мараць пра мір

На заканчэнне сустрэчы з вернікамі на малітве Regina Caeli, 14 красавіка 2024 года ў Ватыкане, Папа скіраваў заклік у сувязі з абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе і нагадаў пра пакуты дзяцей ад войнаў у розных частках свету.

Аляксандр Панчанка - Pope

“З малітва і трывогай, а таксама са смуткам я сачу за навінамі, якія даходзяць да мяне ў апошнія гадзіны адносіна пагаршэння сітуацыі ў Ізраілі з прычыны інтэрвенцыі Ірана. Я звяртаюся з шчырым заклікам спыніць усякія дзеянні, якія могуць распаліць спіраль насілля і ўцягнуць Блізкі Усход у яшчэ большы ваенны канфлікт”, - сказаў Папа.

Францішак падкрэсліў, што “ніхто не павінен пагражаць існаванню іншых, але наадварот – усе краіны павінны ўстаць на бок міру і дапамагчы ізраільцянам і палесцінцам жыць у дзвюх дзяржавах”. “Гэта іх глыбокае і законнае жаданне, гэта іх права! – Дзве дзяржавы-суседкі”, - дадаў Пантыфік.

Святы Айцец заклікаў “як мага хутчэй прыйсці да спынення агню ў Газе” і рашуча ісці “шляхамі перамоў”. “Няхай будзе аказана дапамога гэтаму насельніцтву, павергнутаму ў гуманітарную катастрофу, няхай будуць вызвалены заложнікі, выкрадзеныя некалькі месяцаў таму. Столькі пакут! Давайце маліцца за мір. Хопіць вайны, хопіць нападаў, хопіць насілля. “Так” – дыялогу і “так” міру!”, - сказаў Францішак.

Папа нагадаў, што 25-26 мая 2024 года ў Касцёле будзе адзначацца Сусветны дзень дзяцей. Ён заклікаў да малітвы ў інтэнцыі гэтай ініцыятывы і выказаў падзяку ўсім, хто займаецца яе падрыхтоўкай.

Пантыфік запрасіў дзяцей прыняць удзел у мерапрыемствах, якія пройдуць у Ватыкане. “Нам патрэбна ваша радасць і ваша жаданне лепшага свету, мірнага свету. Браты і сёстры, давайце памолімся за дзяцей, якія пакутуюць ад войнаў – іх шмат! – ва Украіне, у Палесціне, Ізраілі, у іншых частках свету, у М’янме. Памолімся за іх і за мір”, - заклікаў Святы Айцец.
 

14 красавіка 2024, 12:55