ҽ

Францішак падчас візіту ў парафію святога Генрыха Францішак падчас візіту ў парафію святога Генрыха  (Vatican Media)

Пантыфік завітаў у чарговую рымскую парафію

Францішак 5 красавіка 2024 года наведаў парафію святога Генрыха, размешчаную ў паўночна-ўсходнім прыгарадзе італьянскай сталіцы Казаль-Манастэра.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Францішак пасля некалькіх месяцаў перапынку аднавіў практыку наведвання парафій Рыма. З канца верасня 2023 года ён праводзіць сустрэчы з мясцовымі душпастырамі.

У касцёле, пабудаваным у 1998 годзе, Святога Айца сустрэлі дапаможны біскуп Даніэле Салера, які адказвае за душпастырства ў паўночнай частцы Рымскай дыяцэзіі, і мясцовы пробашч Масіміліяна Мема. Як і ў папярэднія разы, а гэта былі парафіі Санта-Марыя-дэла-Салютэ ў верасні, Санта-Марыя-Мадрэ-дэль-Оспіталіта ў лістападзе і Сан-Грыгорыа ў Ачыліі ў снежні, Папа правёў размову з 35-ю святарамі. Дыялог, які пачаўся малітвай да Духа Святога, адбываўся за зачыненымі дзвярыма.

Як адзначыў пасля сустрэчы пробашч, святары і дыяканы былі задаволены размовай і адказамі, атрыманымі ад Пантыфіка. Сярод тэм былі выхаванне моладзі і міласэрнасць да тых людзей, якія адчуваюць сябе далёкімі ад Касцёла, у тым ліку святароў, якія пакінулі служэнне. Акрамя таго, гаворка ішла аб падрыхтоўцы да Юбілею 2025 года і аб Сінодзе па сінадальнасці.
 

06 красавіка 2024, 10:41