ҽ

Наступствы землятрусу на Тайвані Наступствы землятрусу на Тайвані  (ANSA)

Францішак моліцца за ахвяр землятрусу на Тайвані

Папа выказаў свае спачуванні ў сувязі з моцным землятрусам на Тайвані. Аб гэтым гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара П’етра Параліна.

Марыя Валодзіна – Pope

"Яго Святасць Папа Францішак глыбока засмучаны весткай пра гібель людзей і разбурэнні, нанесеныя землятрусам на Тайвані", - гаворыцца ў тэлеграме на імя старшыні Кітайскай рэгіянальнай біскупскай канферэнцыі Тайваня, біскупа Лі Ке-Міна.

Пантыфік запэўніў усіх, хто пацярпеў ад гэтага стыхійнага бедства, у сваёй сардэчнай салідарнасці і духоўнай блізкасці. Францішак моліцца за загінулых, параненых і ўсіх, хто застаўся без даху над галавой, а таксама за супрацоўнікаў ратавальных службаў і тых, хто заняты аднаўленчымі працамі. Ён заклікае для іх Божае благаслаўленне суцяшэння і моцы, гаворыцца ў тэлеграме.

3 красавіка 2024 года на Тайвані адбыўся наймацнейшы за апошнія 25 гадоў землятрус. Загінулі па меншай меры 9 чалавек, больш за тысячу чалавек атрымалі раненні. Стыхійнае бедства выклікала разбурэнні і апоўзні. Многія засталіся без жылля і сродкаў да існавання.

04 красавіка 2024, 13:55