Францішак: маліцца за мір ва Украіне, Святой Зямлі і М’янме
Пантыфік завяршыў агульную аўдыенцыю, якая прайшла 24 красавіка 2024 года ў Ватыкане, гарачым заклікам да міру ва Украіне, Святой Зямлі і іншых частках свету.
Аляксандр Панчанка - Pope
“Мае думкі скіроўваюцца да змучанай Украіны, Палесціны, Ізраіля, М’янмы, якія знаходзяцца ў стане вайны, і да многіх іншых краін. Вайна – гэта заўсёды паражэнне, а тымі, хто найбольш зарабляе на ёй, з’яўляюцца вытворцы зброі”, - нагадаў Папа, заклікаючы маліцца за мір.
“Давайце будзем маліцца за змучаную Украіну: яна моцна пакутуе, на смерць ідуць маладыя салдаты... Давайце маліцца таксама за Блізкі Усход, за Газу: там шмат пакут, выкліканых вайной. Будзем маліцца за мір паміж Палесцінай і Ізраілем, каб было дзве свабодныя дзяржавы, што падтрымліваюць добрыя стасункі. Будзем маліцца за мір”, - заахвоціў Пантыфік.
24 красавіка 2024, 10:51