ҽ

Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота Папа Францішак. Ілюстрацыйнае фота 

Францішак пра вайну ва Украіне: не саромцеся весці перамовы

Войны ў Святой Зямлі і ва Украіне былі адной з тэм інтэрв’ю, якое Папа даў швейцарскай тэлерадыёкампаніі RSI. Яно выйдзе ў эфір 20 сакавіка 2024 года ў праграме Cliché.

Аляксандр Панчанка - Pope

Францішак распавёў, што кожны дзень у 19.00 тэлефануе ў каталіцкую парафію ў Газе, у якой знайшлі прытулак каля 600 чалавек. “Яны распавядаюць мне пра тое, што бачаць. І яны бачаць вайну. А каб весці вайну патрэбны двое, а не адзін. Безадказнымі, якія вядуць вайну, з’яўляюцца двое”, - падкрэсліў Святы Айцец. Ён асудзіў “партызанскую вайну”, якую вядзе ХАМАС.

Журналіст спытаў меркаванне Папы адносна сітуацыі ва Украіне, нагадваючы, што ёсць людзі, якія заклікаюць да мужнасці, каб здацца і вывесіць белы сцяг, у той час як іншыя сцвярджаюць, што гэта стане легітымізацыяй мацнейшых.

“Гэта толькі інтэрпрэтацыя, але я думаю, што мацнейшы той, хто бачыць сітуацыю, хто думае пра людзей, хто мае смеласць падняць белы сцяг і весці перамовы. Сёння можна весці перамовы з дапамогай міжнародных сіл. Слова “дамаўляцца” – мужнае слова. Калі бачыш, што церпіш паразу, што справы не ідуць добра, трэба мець адвагу пайсці на перамовы. Можа быць сорамна, але якой колькасцю загінулых гэта закончыцца? Трэба своечасова дамаўляцца, шукаць краіну, якая будзе пасярэднічаць. Сёння, напрыклад, многія жадаюць стаць пасярэднікамі ў вайне ва Украіне. На гэту ролю прапанавала сябе Турцыя. І іншыя. Не саромцеся весці перамовы, пакуль не стане горш”, - сказаў Пантыфік.

Нагадваючы пра свой нядаўні ліст да яўрэяў Папа падкрэсліў, што “перамовы – ніколі не з’яўляюцца капітуляцыяй”, але “мужнасцю, каб не давесці краіну да самагубства”. Ён згадаў таксама пра цяжкую гісторыю Украіны і вялікія пакуты яе народа ў гады кіравання Сталіна.

09 сакавіка 2024, 18:00