ҽ

Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане Папа падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане  (AFP or licensors)

Пантыфік: вайна – гэта вар’яцтва і параза

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 13 сакавіка 2024 года ў Ватыкане, Пантыфік нагадаў пра гібель мноства маладых людзей на вайне і заклікаў працягваць маліцца аб дары міру.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Калі ласка, будзем працягваць маліцца за тых, хто перажывае жудасныя наступствы вайны. Сёння мне прынеслі ружанец і Евангелле аднаго маладога салдата, які загінуў на фронце. Ён маліўся з іх дапамогай. Колькі моладзі гіне! Памолімся да Пана, каб даў нам ласку пераадолець гэтае вар’яцтва вайны, якая заўсёды з’яўляецца паразай”, - сказаў Святы Айцец.

Францішак заахвоціў вернікаў працягваць велікапосны шлях з адданасцю, ахвотна выконваючы жэсты хрысціянскай салідарнасці ўсюды, дзе Божы Провід заклікае дзейнічаць.
 

13 сакавіка 2024, 10:13