Францішак патэлефанаваў бацьку забітай італьянскай студэнткі
Марыя Валодзіна - Pope
5 сакавіка 2024 года Джына Чэкецін прымаў удзел у прэзентацыі новай кнігі Дарагая Джулія, прысвечанай яго дачцэ. Джулія Чэкецін, 22-гадовая студэнтка Падуанскага ўніверсітэта, была забіта ў лістападзе 2023 года аднакурснікам Філіпа Турэта. Трагедыя выклікала ў краіне хвалю грамадскага абурэння, якое доўга не сціхала.
Прэзентацыя кнігі праходзіла ў падуанскім Тэатры Вердзі. Падчас мерапрыемства бацька забітай дзяўчыны распавёў пра тэлефонны званок Папы Францішка. Размова стала магчымай дзякуючы пасярэдніцтву кардынала Матэа Дзупі, арцыбіскупа Балонскага і старшыні Канферэнцыі Біскупаў Італіі. “Ён патэлефанаваў мне і сказаў: “Зараз з табой паразмаўляе Святы Айцец”, - падзяліўся Джына Чэкецін, дадаючы, што Папа – прадстаўнік двух мільярдаў католікаў, таму яго словы дазволілі бацьку забітай дзяўчыны адчуць падтрымку двух мільярдаў чалавек.