ҽ

Сектар Газа Сектар Газа  (AFP or licensors)

Францішак заклікаў маліцца за людзей у краінах, дзе ідуць войны

17 сакавіка 2024 года Францішак падзяліўся сваёй заклапочанасцю сітуацыяй у свеце. У прыватнасці, ён згадаў Украіну, Палесціну і Ізраіль, Паўднёвы Судан і Сірыю.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Папа прызнаўся, што “з палёгкай” даведаўся аб тым, што на Гаіці былі вызвалены настаўнік і чацвёра з шасці законнікаў з Інстытута Братоў Найсвяцейшага Сэрца, выкрадзеных 23 лютага 2024 года. Ён звярнуўся з заклікам аб вызваленні двух іншых манаскіх асоб і ўсіх людзей, якія былі выкрадзены ў краіне.

“Запрашаю ўсіх палітычных і грамадскіх дзеячаў адмовіцца ад любых прыватных інтарэсаў і ў духу салідарнасці ўзяць на сябе абавязацельствы ў пошуках агульнага дабра, падтрымліваючы мірны пераход да краіны, якая з дапамогай міжнароднай супольнасці атрымае трывалыя інстытуты, здольныя вярнуць парадак і спакой сярод сваіх грамадзян”, - звярнуўся Папа пасля малітвы Анёл Панскі.

Ён настойліва запрасіў вернікаў працягваць маліцца за насельніцтва, якое пакутуе ад вайны ва Украіне, у Палесціне і Ізраілі, у Паўднёвым Судане і Сірыі.
 

17 сакавіка 2024, 12:36