Святы Айцец: маліцца за народы, якія пакутуюць ад вайны
Аляксандр Панчанка - Pope
Францішак нагадаў, што 1 сакавіка 2024 года споўніцца 25 гадоў з дня ўступлення ў сілу Канвенцыі аб забароне супрацьпяхотных мін, якія працягваюць “паражаць нявінных грамадзянскіх асоб, асабліва дзяцей, нават праз шмат гадоў пасля заканчэння ваенных дзеянняў”. “Выказваю духоўную блізкасць шматлікім ахвярам гэтых каварных прыстасаванняў, якія нагадваюць пра трагічную жорсткасць войнаў і пра кошт, які вымушана плаціць грамадзянскае насельніцтва. У сувязі з гэтым я дзякую ўсім, хто дапамагае пацярпелым і размініруе тэрыторыі: іх праца – гэта канкрэтны адказ на ўсеагульны заклік быць міратворцамі, якія клапоцяцца пра братоў і сясцёр”, - сказаў Папа.
Святы Айцец заклікаў таксама не забываць пра народы, якія пакутуюць ад войнаў ва Украіне, Палесціне, Ізраілі і іншых краінах свету. Ён заахвоціў памятаць пра ахвяр нядаўніх нападаў на храмы ў Буркіна-Фасо і пра народ Гаіці, “дзе працягваюцца здзяйсняцца злачынствы і выкраданні людзей узброенымі групоўкамі”.
Францішак пажадаў удзельнікамі агульнай аўдыенцыі, каб Вялікі пост стаў для іх магчымасцю “ўзняцца духам і абнавіцца”. “Працягвайце з цярплівасцю духоўныя намаганні, змагаючыся з усім, што аддаляе ад Бога і іншых людзей у сямейным жыцці, у супольнасцях, на месцах працы і сустрэч”, - заклікаў Пантыфік.