Прэм’ер-міністр Сан-Тамэ і Прынсіпі з візітам у Ватыкане
Аляксандр Панчанка - Pope
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паведаміла, што затым палітык сустрэўся з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці Папы, якога суправаджаў мансеньёр Міраслаў Вахоўскі, намеснік Сакратара па адносінах з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі.
“Падчас сардэчных дыскусій былі адзначаны добрыя адносіны паміж Святым Пасадам і Дэмакратычнай Рэспублікай Сан-Тамэ і Прынсіпі, а таксама некаторыя аспекты палітычнага і сацыяльна-эканамічнага становішча краіны, асабліва супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і аховы здароўя. У ходзе размовы адбыўся таксама абмен меркаваннямі аб актуальных міжнародных справах, у прыватнасці, аб праблемах бяспекі ў краінах афрыканскага кантынента”, - гаворыцца ў ватыканскім камюніке.