ҽ

Відэапасланне Папы да Панамерыканскага камітэта суддзяў па сацыяльных правах і францішканскай дактрыне Відэапасланне Папы да Панамерыканскага камітэта суддзяў па сацыяльных правах і францішканскай дактрыне  

Папа заклікаў суддзяў спрыяць грамадскай справядлівасці

Бог рынку і багіня прыбытку – ілжывыя богі, якія вядуць да дэгуманізацыі і разбурэння планеты, сказаў Папа ў відэапасланні Панамерыканскаму камітэту суддзяў па сацыяльных правах і францішканскай дактрыне (COPAJU).

Марыя Валодзіна – Pope

Святы Айцец падкрэсліў важную ролю юстыцыі ў наш складаны час. Місія судовых работнікаў - адвакатаў, суддзяў, пракурораў, абаронцаў - з'яўляецца фундаментальнай і вырашальнай. Судовая ўлада – гэта апошні сродак прававой абароны, ліквідацыі парушэнняў правоў і захавання інстытуцыйнай і сацыяльнай раўнавагі.

“Мы жывем у час глыбокай несправядлівасці: нешматлікія багатыя становяцца ўсё больш магутнымі, а мільёны бедных адпрэчваюцца і адкідаюцца. Няма будучыні, няма развіцця, няма справядлівасці і дэмакратыі ў свеце, дзе мільёны дзяцей штодня сілкуюцца толькі адходамі”, - адзначыў Францішак.

“Сацыяльныя правы маюць кошт. Сродкі для іх падтрымкі ёсць, але гэта патрабуе адэкватных, рацыянальных і справядлівых палітычных рашэнняў. Цэнтральную ролю ў падтрымцы сацыяльнай справядлівасці заклікана выконваць дзяржава. Законы і правілы ўжо існуюць, праблема заключаецца ў іх рэалізацыі. “З гэтага пачынаецца ваша роля”, - нагадаў Папа суддзям.

“Бог рынку і багіня прыбытку – ілжывыя богі, якія вядуць нас да дэгуманізацыі і разбурэння планеты. Гісторыя даказала гэта ў многіх вельмі сумных выпадках. Гэта Малох, які пажырае нованароджаныя пакаленні”, - папярэдзіў Пантыфік, дадаючы, што бяспечным і светлым шляхам для ажыццяўлення судовай улады з'яўляецца Слова Езуса, на якім грунтуецца сацыяльнае вучэнне Касцёла.

“Ці мае апраўданне ўлада, якая ўхіляецца ад пабудовы справядлівага і годнага грамадства? Ці магу я быць добрым суддзёй, калі не звяртаю ўвагі на пакуты чалавека? Калі ласка, кожны дзень перад люстэркам пытайце сябе аб гэтым”, - заахвоціў судовых работнікаў Францішак.

29 лютага 2024, 09:40