Пантыфік: у Святой Зямлі склалася вельмі сур'ёзная сітуацыя
Марыя Валодзіна - Pope
Інстытут быў створаны ў Іерусаліме 7 студзеня 1924 года з мэтай правядзення біблійных даследаванняў і археалагічнай дзейнасці. Сёлета ён адзначае сваю 100-ю гадавіну. Сустрэча дала Пантыфіку магчымасць нагадаць пра прысутнасць францішканскага ордэна у Святой Зямлі.
Асаблівасць Францішканскага інстытута біблейскіх даследванняў, з яго бібліятэкай і музеем, заключаецца ў тым, што ён дазваляе сумяшчаць вывучэнне Святога Пісання з археалагічнымі даследаваннямі і раскопкамі, якія праводзяцца ў святых месцах.
Папа заклікаў навукоўцаў і студэнтаў прытрымлівацца падыходу святога Францішка, які казаў, што вывучэнне Слова Божага – гэта не пытанне эрудыцыі, а досвед і веды, якія дапамагаюць людзям жыць згодна з Евангеллем і станавіцца добрымі.
“З нагоды вашага стагоддзя я заклікаю вас не выпускаць з-пад увагі такі падыход да Пісання. Няхай дбайнае і навуковае вывучэнне біблейскіх крыніц, узбагачанае сучаснымі методыкамі і сумежнымі дысцыплінамі, заўсёды будзе для вас звязана з жыццём святога народа Божага і накіравана на пастырскае служэнне яму”, - пажадаў Пантыфік.
Па словах Францішка, цяперашняя сітуацыя ў Святой Зямлі “вельмі сур'ёзная ва ўсіх адносінах”. “Мы павінны маліцца і нястомна дзейнічаць, каб гэтая трагедыя спынілася” – сказаў Папа, заахвочваючы гасцей яшчэ больш паглыбіцца ў даследаванне каранёў хрысціянскай веры.