Пантыфік: малітва надае сэнс апостальскай дзейнасці
Марыя Валодзіна - Pope
Францішак падзякаваў гасцям за наведванне і высока ацаніў працу гэтай касцёльнай сеткі, якая нарадзілася ў Таварыстве Езуса.
"У апостальскай дзейнасці свецкага верніка, дыякана, святара, кансэкраванай асобы, біскупа, калі яна выконваецца добра, вельмі адчуваецца патрэба ў малітве, у заступніцтве”, – заўважыў Папа, дадаючы, што без малітвы ўсякая справа, нават апостальская, ператвараецца ў прадпрымальніцтва. “Тое, што надае сэнс апостальству, - гэта малітва”, - нагадаў Святы Айцец.
Першым абавязкам хрысціяніна з'яўляецца малітва, інакш Касцёл рызыкуе ператварыцца ў свецкі ці палітычны інстытут, - папярэдзіў Папа.
Напрыканцы сустрэчы Францішак падзякаваў гасцям за тое, што яны робяць, “каб падтрымаць гэтую малітоўную містыку ў Касцёле, ва ўсіх свецкіх, а таксама ў кансэкраваных асобах і святарах”.