ҽ

Анёл Панскі Анёл Панскі  (Vatican Media)

Францішак: молімся за мір на Блізкім Усходзе і ва Украіне

Падчас сустрэчы з вернікамі на малітве Анёл Панскі, якая прайшла ў Ватыкане ва ўрачыстасць Аб'яўлення Пана, Папа заклікаў маліцца за мір у свеце і выказаў спачуванні сваякам загінулых ад тэракту ў іранскім Кермане.

Марыя Валодзіна - Pope

Францішак нагадаў пра гістарычную сустрэчу Паўла VI і Патрыярха Афінагора, якая адбылася ў Святой Зямлі 5 студзеня 1964 года. "Шэсцьдзесят гадоў таму, у гэтыя самыя дні, святы Папа Павел VI і Сусветны Патрыярх Афінагор сустрэліся ў Іерусаліме, парушыўшы сцяну непаразумення, якая стагоддзямі падзяляла католікаў і праваслаўных”, – сказаў Пантыфік, заахвоціўшы вучыцца на іх прыкладзе таму, як ісці па шляху да хрысціянскага адзінства, разам маліцца, разам рухацца наперад, разам працаваць.

Спасылаючыся на гэты прароцкі жэст братэрства, Святы Айцец заклікаў маліцца за мір: на Блізкім Усходзе, у Палесціне, у Ізраілі, ва Украіне, ва ўсім свеце. “Столькі ахвяр вайны, столькі смерцяў, столькі разбурэнняў... Памолімся за мір", - заклікаў Папа, выказваючы сваю блізкасць сваякам шматлікіх ахвяр ад тэракту ў іранскім горадзе Керман, а таксама шматлікім параненым і ўсім, каго закранула гэтая трагедыя.

06 студзеня 2024, 13:16