Францішак: маліцца за мір ва Украіне і Святой Зямлі
Аляксандр Панчанка - Pope
Вітаючы вернікаў з розных краін свету, Францішак нагадаў на драматычную сітуацыю ў Святой Зямлі, а таксама скіраваў заклік аб аказанні гуманітарнай дапамогі насельніцтву сектара Газа.
“Я працягваю з вялікім хваляваннем і болем сачыць за канфліктам у Ізраілі і Палесціне. Зноў заклікаю да неадкладнага гуманітарнага спынення агню: там вельмі шмат пакут. Заахвочваю ўсе бакі аднавіць перамовы і прашу ўзяць на сябе тэрміновае абавязацельства даставіць гуманітарную дапамогу насельніцтву Газы, якое знаходзіцца на мяжы выжыванне і па-сапраўднаму патрабуе яе. Няхай будуць неадкладна вызвалены ўсе заложнікі, якія яшчэ некалькі дзён таму бачылі надзею ў перамір’і: няхай закончацца гэтыя вялікія пакуты для ізраільцян і палесцінцаў. Прашу вас: “не” – вайне, “так” – міру”, - сказаў Папа.