ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак спачувае бацькам маленькай Індзі Грэгары

Папа праз свайго Дзяржсакратара перадаў спачуванні бацькам маленькай Індзі Грэгары, якая памерла ў Вялікабрытаніі ў выніку адключэння медыцынскім персаналам ад сістэмы жыццезабеспячэння.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Дзяўчынка адышла да Пана 13 лістапада 2023 года ноччу, у 1.45, у англійскім хоспісе. 8-месячная дзяўчынка ад нараджэння пакутавала ад цяжкай паталогіі, якая лічыцца невылечнай. Суд адмовіў ёй у магчымасці пераводу ў папскі шпіталь Bambino Gesù, нягледзячы на атрыманае ёй 6 лістапада італьянскае грамадзянства. У хоспісе медперсанал адключыў яе ад сістэмы жыццезабеспячэння. Пасля экстубацыі Індзі яшчэ самастойна дыхала.

Папа “са смуткам успрыняў смерць маленькай Індзі Грэгары”. Ён выказаў спачуванні і запэўніў у сваёй духоўнай блізкасці яе бацькоў, Дына і Клэр, і ўсіх, хто смуткуе. Францішак даручыў Індзі “пяшчотным і ласкавым рукам Нябеснага Айца”, абяцаючы маліцца аб тым, каб Езус падарыў усім засмучаным “глыбокае суцяшэнне, сілу і спакой”.
 

01 снежня 2023, 12:41