Папа: палесцінскі і ізраільскі народы маюць права на мір
У відэароліку, апублікаваным 22 лістапада 2023 года, Францішак заклікаў вернікаў маліцца за мір ва ўсім свеце, у Святой Зямлі і ва Украіне.
Марыя Валодзіна – Pope
“Усе мы адчуваем боль вайны. Вы ведаеце, што з моманту заканчэння Другой сусветнай вайны і да сённяшняга дня войны ішлі ў розных частках свету. Калі яны далёкія, мы можам не адчуваць іх так востра. Сёння ёсць дзве вельмі блізкія вайны, якія прымушаюць нас рэагаваць: Украіна і Святая Зямля”, - сказаў Папа.
“Тое, што адбываецца ў Святой Зямлі, цяжка, вельмі цяжка. Палесцінскі народ і народ Ізраіля маюць права на мір, маюць права жыць у міры як два брацкіх народа”, - сцвердзіў Святы Айцец.
“Молімся за мір у Святой Зямлі. Молімся, каб рознагалоссі вырашаліся шляхам дыялогу і перамоў, а не праз горы трупаў з абодвух бакоў. Калі ласка, памолімся за мір у Святой Зямлі, - агучыў сваю малітоўную інтэнцыю Францішак.
22 лістапада 2023, 16:08