Пантыфік: няхай Пан прывядзе нас да справядлівага міру
Аляксандр Панчанка - Pope
“Давайце падумаем і памолімся за людзей, якія пакутуюць ад вайны. Не будзем забываць пра змучаную Украіну, падумаем пра палесцінскі і ізраільскі народы: няхай Пан прывядзе нас да справядлівага міру. Там вялікія пакуты: пакутуюць дзеці, пакутуюць хворыя, старыя, гіне шмат моладзі. Вайна – гэта заўсёды параза. Не будзем забываць: гэта заўсёды параза”, - сказаў Святы Айцец.
Вітаючы вернікаў, сабраных на галоўнай ватыканскай плошчы, Пантыфік нагадаў, што 9 лістапада 2023 года ў Касцёле будзе адзначацца літургічнае свята гадавіны пасвячэння Латэранскай базілікі, якая з’яўляецца катэдрай Біскупа Рыма – Папы. “Няхай гэта нагода абудзіць у кожным з нас жаданне станавіцца жывымі камянямі на службе Пану”, - заахвоціў Францішак.