ҽ

Нарада з кіраўніцтвам дыкастэрый Нарада з кіраўніцтвам дыкастэрый  (Vatican Media)

Францішак правёў нараду з кіраўніцтвам дыкастэрый

20 лістапада 2023 года Папа правёў сустрэчу з кіраўніцтвам ведамстваў Рымскай курыі, ужо другую ў гэтым годзе.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Нарада праходзіла ў Балонскай зале Апостальскага палаца за зачыненымі дзвярыма. Зала Друку Апостальскай Сталіцы не паведаміла аб тэмах, на якія Францішак размаўляў з прэфектамі дыкастэрый і кіраўнікамі іншых структур Святога Пасада.

Звычайна падчас такіх сустрэч адбываецца абмеркаванне актуальных праблем Касцёла і пастаноўка асноўных задач, што знаходзяцца ў кампетэнцыі ведамстваў Апостальскай Сталіцы. Як правіла, па выніках не публікуецца ніякіх заяў.

Папярэдняя такога роду сустрэча праходзіла ў Ватыкане 15 мая 2023 года.
 

20 лістапада 2023, 12:32