ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (ANSA)

Папа: тэрарызм і вайна – не рашэнне, яны нясуць толькі смерць і пакуты

Пантыфік звярнуўся з заклікам у сувязі з выбухам насілля ў Ізраілі і Палестыне і заклікаў вернікаў да ружанцовай малітвы ў інтэнцыі міру, нагадваючы таксама пра пакуты Украіны.

Аляксандр Панчанка - Pope

“Я з трывогай і болем сачу за тым, што адбываецца ў Ізраілі, дзе гвалт выбухнуў яшчэ больш люта, выклікаючы сотні смерцяў і раненняў. Выказваю сваю блізкасць да сем’яў ахвяраў, малюся за іх і за ўсіх тых, хто перажывае гадзіны жаху і пакут. Калі ласка, спыніце напады і зброю! Зразумейце, што тэрарызм і вайна не вядуць ні да якога рашэння, а толькі да смерці і пакут шматлікіх нявінных людзей. Вайна – параза: кожная вайна – параза! Памолімся за мір у Ізраілі і Палестыне!”, - заклікаў Святы Айцец.

Францішак нагадаў, што кастрычнік прысвечаны у Касцёле місіям і ружанцовай малітве. У сувязі з гэтым ён заклікаў не стамляцца прасіць праз заступніцтва Багародзіцы аб дар міру для многіх краін свету, пазначаных войнамі і канфліктамі. “І давайце надалей памятаць пра дарагую Украіну, якая шмат пакутуе кожны дзень, якая вельмі змучана”, - дадаў Папа.
 

08 кастрычніка 2023, 12:37