Пантыфік абмеркаваў сітуацыю ў Святой Зямлі з Прэзідэнтам Турцыі
26 кастрычніка 2023 года Прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі Рэджэп Таіп Эрдаган патэлефанаваў Францішку, каб выказаць заклапочанасць гуманітарнай сітуацыяй у сектары Газа.
Аляксандр Панчанка - Pope
Кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы Матэа Бруні адзначыў, што тэмай размовы была “драматычная сітуацыя ў Святой Зямлі”. “Папа выказаў свой боль з прычыны таго, што адбываецца, і нагадаў пазіцыю Святога Пасаду, выказваючы пажаданне, каб як мага хутчэй можна было прыйсці да рашэння аб дзвюх дзяржавах і асаблівым статусе для Іерусаліма”, - дадаў ён.
22 кастрычніка Францішак меў тэлефонную размову з Прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Гутарка працягвалася каля 20 хвілін. Бакі абмеркавалі “канфліктныя сітуацыі ў свеце і неабходнасць вызначэння шляхоў міру”.
26 кастрычніка 2023, 16:16