ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Пантыфік папрасіў дзяцей заставацца місіянерамі Хрыста

Францішак назваў дзяцей і падлеткаў сваімі “асаблівымі супрацоўнікамі” ў сведчанні Евангелля. 1 кастрычніка 2023 года ён скіраваў пасланне да 180-годдзя Папскага дзіцячага місіянерскага таварыства.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

Яго заснаваў у 1843 годзе французскі арцыбіскуп Шарль дэ Фрабен-Жансон, даведаўшыся з лістоў місіянераў аб тым, што многія хлопчыкі і дзяўчынкі ў Кітаі паміраюць ад голаду і адсутнасці клопату. Так у ім нарадзілася моцнае імкненне дапамагчы ім, у тым ліку духоўна.

“Дарагія дзеці і моладзь місіянеры, хачу падзякаваць вам, таму што сваёй прыхільнасцю вы дапамагаеце ўсім нам быць адважнымі сведкамі Евангелля і дзяліцца з іншымі, акрамя матэрыяльнай дапамогі, самым каштоўным – верай. Таксама хачу падзякаваць вашым бацькам і аніматарам, якія знаходзяцца побач з вамі, прасоўваючы харызму і духоўнасць Дзіцячага місіянерскага таварыства”, - звярнуўся Папа,

Называючы дзяцей сваімі “асаблівымі супрацоўнікамі”, Пантыфік папрасіў іх “будаваць масты і адносіны па прыкладзе самога Хрыста”.

“Працягвайце прысвячаць сябе харызме, якую пакінуў вам арцыбіскуп Шарль дэ Фрабен-Жансон, ідзіце па малым шляху святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса, верныя свайму дэвізу: Дзеці моляцца за дзяцей, дзеці евангелізуюць дзяцей, дзеці дапамагаюць дзецям.
 

01 кастрычніка 2023, 12:38