Францішак заклікаў падтрымліваць місійныя намаганні Касцёла
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 18 кастрычніка 2023 года, Папа нагадаў, што ў наступную нядзелю, 22 кастрычніка, будзе адзначацца Сусветны дзень місій пад дэвізам: Гарачыя сэрцы, ногі на шляху.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Заахвочваю дыяцэзіі, парафіі і ўсе супольнасці да актыўнага ўдзелу ў гэтай важнай штогадовай падзеі з малітвай і канкрэтнай падтрымкай патрэб евангелізацыйнай місіі Касцёла”, - звярнуўся Францішак.
У сваім пасланні, прымеркаваным да сёлетняй ініцыятывы, Пантыфік падкрэсліў, што “кожны можа ўнесці свой асабісты ўклад у місіянерскі рух: малітвай і дзеяннем, грашовымі ахвяраваннямі, сведчаннем”. Гэта самая важная мэта Сінадальнага шляху, па якім ідзе Касцёл.
Францішак пажадаў вернікам выправіцца ў дарогу з гарачымі сэрцамі і адкрытымі вачыма, “каб распальваць душы словам Божым, адкрываць вочы на Езуса і запрашаць усіх ісці разам па шляху міру і збаўлення, які Бог падарыў чалавецтву”.
18 кастрычніка 2023, 15:33