Пантыфік прыбыў у Марсэль
Афіцыйная сустрэча Францішка прайшла ў міжнародным аэрапорце Марсэля.
Марыя Валодзіна - Pope
22 верасня 2023 года ў 16.03 па мясцоваму часу самалёт A320 neo/AZ2 італьянскай авіякампаніі ITA Airways з Пантыфікам на борце прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Марсэля. Францішак наведае гэты горад у рамках свайго 44-га апостальскага падарожжа.
Ля трапу Папу сустракала прэм'ер - міністр Францыі Элізабет Борн. Чацвёра дзяцей у традыцыйных строях паднеслі госцю кветкі.
Цырымонія прывітання ў аэрапорце ўключала прадстаўленне дэлегацый і ганаровую варту. Прагучалі гімны Святога Пасада і Францыі. Прамовы не былі запланаваны. Папа і прэм'ер-міністр Борн правялі ў аэрапорце кароткую сустрэчу.
З аэрапорта Пантыфік накіраваўся ў базіліку Нотр-Дам дэ ля Гард на марыйнае набажэнства з удзелам дыяцэзіяльнага духавенства.
22 верасня 2023, 17:06