Папа падзякаваў удзельнікам Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне
Аляксандр Амяльчэня - Pope
“Захоўвайце ўспамін пра перажытыя Дні моладзі, не анестэзіруйце яго, не складайце ў альбом успамінаў мінулага. Захавайце яго жывым. І раскажыце пра гэта ўсё, раскажыце пра гэта ва ўніверсітэце, у школе, на працы, раскажыце пра тое, што вы перажылі, чым вы жывяце, пра той паўтарамільённы натоўп, які быў там, і, перш за ўсё, пра тое, што вы адчувалі”, - звярнуўся Папа ў адмыслова запісаным відэа.
Святы Айцец папрасіў маладых людзей заставацца місіянерамі, распаўсюджвальнікамі і сведкамі цудоўных падзей у жнівеньскім Лісабоне. “А цяпер ваша чарга быць сведкамі. Няхай вас Бог благаславіць, няхай беражэ вас Багародзіца. І не забывайце маліцца за мяне”, - завяршыў Францішак свой відэа-зварот.
Ролік запісаў 8 верасня 2023 года кардынал-намінант Амерыка Мануэль Алвес Агіяр, дапаможны біскуп Лісабона і старшыня Фонду СДМ у Лісабоне, падчас аўдыенцыі ў Папы.