ҽ

Францішак падчас размовы з журналістамі на шляху ў Манголію Францішак падчас размовы з журналістамі на шляху ў Манголію  (VATICAN MEDIA Divisione Foto)

Папа журналістам: нам будзе карысна спасцігнуць вялікую цішыню

"Манголію трэба разумець пачуццямі”, - зазначыў Францішак, вітаючы журналістаў, якія суправаджаюць яго ў 43-м апостальскім падарожжы.

Марыя Валодзіна - Pope

Па традыцыі ў пачатку падарожжа Святы Айцец прывітаў каля сямідзесяці журналістаў, якія паляцелі з ім у Манголію, і падзяліўся з імі некаторымі сваімі думкамі пра асаблівасці мангольскага народа.

Разумець Манголію пачуццямі

"Паехаць у Манголію – гэта значыць паехаць да нешматлікага народу на велізарнай зямлі.
Манголія здаецца бясконцай, а жыхароў мала, нешматлікі народ з вялікай культурай. Думаю, нам будзе карысна спасцігнуць гэтую цішыню, такую працяглую, такую вялікую. Каб гэта зразумець, дапаможа не інтэлект, а пачуцці. Манголію можна зразумець пачуццямі", - сказаў Папа, параіўшы паслухаць музыку Барадзіна, здольную, на яго думку, “выказаць тое, што азначае даўжыня і веліч Манголіі”.

Працоўныя людзі – святыя

Каментуючы інцыдэнт, у выніку якога ў Турыне пад калёсамі цягніка загінулі пяць рабочых, пра што распавёў журналіст ANSA Фаўста Гаспароні, Папа сказаў, што такія выпадкі заўсёды сведчаць пра “адсутнасць клопату”. “Рабочыя – гэта святыя”, - дадаў ён.

Пляшка з Украіны са слядамі вайны

Журналістка Ева Фернандэс з Radio Cope паказала Святому Айцу прабітую пляшку ўкраінскага вайскоўца, які выратаваўся ад выбуху. Пасля выратавання салдат прынёс яе ў львоўскую святыню ў знак удзячнасці. Францішак благаславіў салдацкую пляшку са слядамі вайны, пасля чаго яна вернецца ў святыню.

Прабітая пляшка ўкраінскага вайскоўца
Прабітая пляшка ўкраінскага вайскоўца

 

01 верасня 2023, 10:53