Пантыфік: аказаць евангельскую гасціннасць бежанцам з Украіны
Аляксандр Панчанка – Pope
Звяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы, Папа нагадаў, што ў мінулую нядзелю адзначаўся Сусветны дзень мігранта і бежанца, дэвізам якога былі словы: Свабодныя выбіраць: міграваць або застацца.
“Памятайце пра вашых братоў і сясцёр з Украіны, якія былі вымушаны пакінуць сваю бацькаўшчыну, ахопленую вайной, і шукаюць дапамогі, прытулку і добразычлівасці ў вашай краіне. Акажыце ім евангельскую гасціннасць”, - заахвоціў Святы Айцец.
Папа звярнуўся таксама да моладзі, хворых і пажылых людзей, а таксама маладажонаў. “Сённяшні літургічны ўспамін святога Вінцэнта дэ Поля нагадвае нам пра цэнтральнае месца любові да бліжняга. Заклікаю кожнага выхоўваць у сабе ўвагу да іншых людзей і адкрытасць на тых, хто мае патрэбу ў вас”, - заклікаў Францішак.