ҽ

Пасяджэнне галоўнакамандаючых Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў (ЭКОВАС) Пасяджэнне галоўнакамандаючых Эканамічнай супольнасці заходнеафрыканскіх дзяржаў (ЭКОВАС)   (ANSA)

Святы Айцец моліцца за мір у Нігеры і Украіне

Францішак з непакоем сочыць за развіццём сітуацыі ў Нігеры і заклікае да міру для шматпакутнай Украіны. Аб гэтым ён казаў пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла 20 жніўня 2023 года на плошчы святога Пятра.

Марыя Валодзіна – Pope

Маліцца за ўсе народы, якія пакутуюць ад вайны, асабліва за Нігер і Украіну, заклікаў Пантыфік напрыканцы нядзельнай сустрэчы з вернікамі ў Ватыкане.

“Дарагія браты і сёстры, я з непакоем сачу за тым, што адбываецца ў Нігеры. Я далучаюся да закліку біскупаў у падтрымку міру ў краіне і стабільнасці ў рэгіёне Сахель. Я суправаджаю малітвамі намаганні міжнароднай супольнасці па хутчэйшаму пошуку мірнага рашэння на карысць усіх. Молімся за дарагі нігерскі народ. Заклікаем да міру для ўсіх народаў, пацярпелых ад войнаў і гвалту, асабліва молімся за Украіну, якая так доўга пакутуе”, - сказаў Францішак.

20 жніўня 2023, 13:26