ҽ

Папа: маліцца за людзей, якія апынуліся на ўзбочыне грамадства

Сусветная сетка малітвы Святога Айца абнародавала відэаролік, у якім Францішак пракаментаваў і абвясціў сваю малітоўную інтэнцыю на верасень 2023 года.

Аляксандр Панчанка – Pope

“Бяздомны, які памірае на вуліцы, ніколі не з’явіцца на першай старонцы ў пошукавых сістэмах ці навінах. Як мы дайшлі да такой ступені абыякавасці? Як можам дазволіць “культуры адчужэння” – для якой мільёны мужчын і жанчын нічога не значаць у параўнанні з эканамічнай выгадай – як можам дазволіць гэтай культуры панаваць у нашым жыцці, нашых гарадах, нашым ладзе жыцця?”, - спытаўся Папа.

“У нас звядзе шыю, калі будзем адварочвацца, каб не бачыць гэтай сітуацыі”, - папярэдзіў ён, заклікаючы перастаць “рабіць нябачнымі тых, хто знаходзіцца на ўзбочыне грамадства па прычыне галечы, залежнасці, псіхічнага захворвання ці інваліднасці”.

“Давайце засяродзімся на прыняцці, на прыняцці ўсіх людзей у патрэбе. Неабходна “культура прыняцця”, гасціннасці, давання даху над галавой, прытулку, любові, чалавечага цяпла. Будзем маліцца, каб людзі, якія жывуць у бесчалавечных умовах на ўзбочыне грамадства, не былі забыты адпаведнымі ўстановамі і ніколі не лічыліся адкідамі”, - агучыў малітоўную інтэнцыю Францішак.
 

29 жніўня 2023, 16:00