ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Францішак назваў імёны новых кардыналаў

9 ліпеня 2023 года Папа назваў імёны новых кардыналаў. Ён зрабіў гэта пасля малітвы Анёл Панскі, якую правёў з акна апостальскага палаца для сабраных на плошчы святога Пятра вернікаў.

Аляксандр Амяльчэня - Pope

На кансіторыі, які Францішак анансаваў на 30 верасня 2023 года, кардынальскую годнасць атрымаюць: арцыбіскуп Роберт Фрэнсіс Прэвост, прэфект Дыкастэрыі па справах біскупаў; арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх Цэркваў; арцыбіскуп Віктар Мануэль Фернандэс, прэфект Дыкастэрыі веравучэння; арцыбіскуп Эміль Поль Шэрыг, апостальскі нунцый; арцыбіскуп Крыстоф Луі Іў Жорж П’ер, апостальскі нунцый; арцыбіскуп П'ербатыста Піцабала, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма; арцыбіскуп Кейптаўна Стывен Брыслін; арцыбіскуп Кордавы Анхель Сіста Росі; арцыбіскуп Багаты Луіс Хасэ Руэда Апарысьё; арцыбіскуп Лодзінскі Гжэгаж Рысь; арцыбіскуп Джубы Стэфан Эмею Марцін Мула; арцыбіскуп Мадрыдскі Хасэ Коба Кана; арцыбіскуп-каад'ютар Таборы Пратасэ Ругамбва; біскуп Пенанга Себасцьян Фрэнсіс; біскуп Ганконга Стывен Чоў Сау-Ян; біскуп Аяча Франсуас-Ксав’е Бусціё; дапаможны біскуп Лісабона Амерыку Мануэль Алвеш Агіяр; генеральны настаяцель салезіянаў Анхель Фернандэс Арцімэ.

Акрамя таго, у склад Калегіі кардыналаў увойдуць іншыя прадстаўнікі духавенства. Гэта: арцыбіскуп Агасціна Маркета, апостальскі нунцый; арцыбіскуп-эмерыт Куманы Дыега Рафаэль Падрон Санчэс; капуцын Луіс Паскуаль Дры, спаведнік у санктуарыі Маці Божай з Пампеі ў Буэнас-Айрэсе.

Пантыфік заклікаў вернікаў маліцца за новых кардыналаў, каб яны аддана дапамагалі яму несці служэнне Наступніка Пятра на карысць Божага народа.
 

09 ліпеня 2023, 12:52