Пантыфік місіянерам: нясіце святло Евангелля, якое ажыўляе
Аляксандр Панчанка – Pope
Папа згадаў пра тэму сустрэчы: Кансэкраваныя для місіі. Будзеце Маімі сведкамі ажно да краю зямлі, і пажадаў, каб гэта падзея распаліла ў яе ўдзельнікаў прагненне захоўваюць вернасць Хрысту і цаніць братэрскае жыццё ў супольнасці.
“Заклікаю вылучыць духоўныя і душпастырскія шляхі, каб з абноўленым запалам працягваць місію кангрэгацыі згодна з харызматам заснавальніка, благаслаўлёнага Джузэпэ Аламана, умацоўваючы, з дапамогай Божай ласкі і малітвы, жаданне распаўсюджваць паўсюль, асабліва на экзістэнцыяльных перыферыях, святло Евангелля, якое ажыўляе”, - напісаў у сваім пасланні Святы Айцец.
Інстытут місіянераў Маці Божай Суцяшэння з’яўляецца кангрэгацыяй, заснаванай у 1901 годзе італьянскім святаром, благаслаўлёным Джузэпэ Аламана, рэктарам санктуарыя Маці Божай Суцяшэння ў Турыне. Мужчынская галіна супольнасці налічвае каля 1000 місіянераў, а жаночая – каля 600 місіянерак. Прадстаўнік кангрэгацыі працуюць у 33 краінах Еўропы, Азіі, Амерыкі і Афрыкі.