Папа адведаў дзяцей у анкалагічным аддзяленні клінікі Джэмэлі
Аляксандр Панчанка – Pope
Маленькія пацыенты прывіталі Папу разам з медыцынскімі работнікамі, якія клапоцяцца пра іх. Сустрэча прайшла ў цёплай, радаснай атмасферы ў калідоры дзіцячага аддзялення, куды Святы Айцец спусціўся з дзясятага паверху, дзе знаходзіцца яго палата.
Францішак выказаў дзецям сваю блізкасць і падтрымку, а таксама падзякаваў за малюнкі і лісты з пажаданнямі хуткага выздараўлення, якія атрымаў на іх на працягу апошніх дзён. Папа прывітаў таксама кіраўніцтва медыцынскай установы і прыватна паразмаўляў з парай пажылых людзей.
Святы Айцец наведаў педыятрычнае аддзяленне анкалогіі і нейрахірургіі рымскай бальніцы Агасціна Джэмэлі ўжо ў трэці раз. Упершыню ён завітаў туды пасля аперацыі, якая была яму зроблена ў ліпені 2021 года, а другі раз – калі быў шпіталізаваны з рэспіраторным захворваннем у сакавіку 2023 года.