ҽ

Папа падчас аўдыенцыі з Махамедам Абдэльсаламам і Маджыдам Аль-Суваідзі Папа падчас аўдыенцыі з Махамедам Абдэльсаламам і Маджыдам Аль-Суваідзі 

Клімат і COP28: сусветныя рэлігіі ў абарону планеты

Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане генеральнага сакратара Мусульманскай рады старэйшын і спецыяльнага прадстаўніка Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, каб абмеркаваць удзел рэлігійных канфесій у канферэнцыі ААН па клімату COP28.

Марыя Валодзіна - Pope

29 мая 2023 года Папа сустрэўся з генеральным сакратаром Мусульманскай рады старэйшын, суддзёй Махамедам Абдэльсаламам, і спецыяльным прадстаўніком ААЭ, паслом Маджыдам Аль-Суваідзі. Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі магчымасць правядзення сумеснай ініцыятывы ў рамках падрыхтоўкі да канферэнцыі па клімату, каб заахвоціць рэлігійныя інстытуты, лідэраў і арганізацыі грамадзянскай супольнасці па ўсім свеце аб'яднацца для дасягнення мэтаў COP28.

Ініцыятыва накіравана на ўзмацненне ролі рэлігій у наладжванні сувязяў паміж нацыямі, культурамі і асобнымі людзьмі і адкрыцці новых гарызонтаў для дзейнасці ў галіне змены клімату. Яна прадыктавана цвёрдай перакананасцю ў важнай ролі рэлігійных лідэраў і інстытутаў у выпрацоўцы практычных рашэнняў для вырашэння праблемы змены клімату.

Акрамя таго, на аўдыенцыі была разгледжана магчымасць стварэння падчас COP28 павільёна, прысвечанага міжканфесійнаму і міжкультурнаму дыялогу. Плануецца, што павільён будзе прысвечаны абмену ведамі, паслужыць платформай для дыялогу паміж рэлігіямі і культурамі і падкрэсліць вырашальную ролю рэлігійных поглядаў і каштоўнасцяў у пераадоленні кліматычнага крызісу.

Саміт па клімату пройдзе з 30 лістапада па 12 снежня 2023 года ў Дубаі, сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Яго цэнтральная тэма – абарона глабальных харчовых сістэм.

01 чэрвеня 2023, 10:44