ҽ

Францішак сустрэўся з жонкамі ўкраінскіх дыпламатаў

Папа сустрэўся ў ватыканскім Доме святой Марты з жонкамі ўкраінскіх паслоў, якія працуюць у розных частках свету. Жанчыны ўваходзяць у асацыяцыю Жонкі ўкраінскіх дыпламатаў.

Аляксандр Панчанка – Pope

Сустрэча прайшла 28 чэрвеня 2023 года і насіла прыватны характар. Перад гэтым члены дэлегацыі з васямнаццаці чалавек бралі ўдзел у агульнай аўдыенцыі на плошчы святога Пятра. Іх суправаджаў пасол Украіны пры Апостальскай Сталіцы Андрэй Юраш.

“Вайна – гэта заўсёды параза”, - сказаў сваім госцям Папа. Ён таксама падзяліўся ўспамінамі з дзяцінства, калі будучы 11-гадовым хлопчыкам у якасці міністранта дапамагаў падчас святой Імшы ў Буэнас-Айрэсе ўкраінскаму святару. 

Жонкі ўкраінскіх дыпламатаў прыбылі ў Рым, каб нагадаць пра пакуты свайго народу, выкліканыя вайной і няспыннымі ракетнымі абстрэламі гарадоў. Перад гэтым яны бралі ўдзел у паказе фільму Свабода ў агні: барацьба Украіны за свабоду, рэжысёра Яўгена Афінеўскага. За некалькі дзён да візіту ў Ватыкан члены асацыяцыі сустракаліся ў Стамбуле з Патрыярхам Канстантынопальскім Барталамеем І.

 

29 чэрвеня 2023, 08:42