ҽ

Жанчына з дзіцяткам на руках на вуліцы Кіева пасля расійскага ракетнага ўдару Жанчына з дзіцяткам на руках на вуліцы Кіева пасля расійскага ракетнага ўдару  (AFP or licensors)

Пантыфік: памятаць пра жанчын і дзяцей, якія пакутуюць ад вайны

На завяршэнне агульнай аўдыенцыі, якая 10 мая 2023 года прайшла ў Ватыкане, Святы Айцец даручыў Украіну апецы Багародзіцы і заклікаў вернікаў памятаць пра жанчын і дзяцей, якія пакутуюць ад вайны.

Аляксандр Панчанка – Pope

Вітаючы моладзь, хворых і маладажонаў Францішак пажадаў ім “захоўваць надзею ў Хрысце, якая асвячае сэнс штодзённага жыцця”. “Заклікаю ўсіх маліцца да Панны Марыі на працягу месяца, прысвечанага ёй”, - падкрэсліў ён, дадаючы: “Ёй, Суцяшальніцы засмучаных і Каралеве супакою, давяраю змучаную Украіну”.

Свае думкі да ўкраінскага народу Пантыфік скіраваў таксама падчас прывітання пілігрымаў з Польшчы. Ён падзякаваў медыкам з гэтай краіны, якія прымаюць удзел у ратаванні жыцця жанчын у Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы. “Святы Францішак Ксаверый навучае нас, што абвяшчэнне Евангелля на перыферыях свету заўсёды ідзе поруч з медыцынскай дапамогай і асветніцкай падтрымкай. Гэта падтрымка, які і наша малітва за мір, патрэбна таксама змучанай Украіне. Беручы ўдзел у майскіх марыйных набажэнствах, молячыся Ружанец, памятайце ў першую чаргу пра жанчын і дзяцей, якія пакутуюць ад наступстваў вайны”, - заклікаў Святы Айцец.
 

10 мая 2023, 11:27