ҽ

Папа перад абразом Маці Божай Апякункі Рымскага Народа Папа перад абразом Маці Божай Апякункі Рымскага Народа  (Vatican Media)

Святы Айцец падзякаваў Багародзіцы за візіт у Венгрыю

Вярнуўшыся з Будапешта ў Рым, Папа здзейсніў традыцыйны візіт у базыліку Санта-Марыя-Маджорэ, каб падзякаваць Багародзіцы за сваё Апостальскае падарожжа ў Венгрыю.

Аляксандр Панчанка – Pope

Пасля малітвы перад цудатворным абразом Маці Божай Апякункі Рымскага Народа – Salus Populi Romani, Святы Айцец вярнуўся ў Ватыкан, - паінфармавала Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

“Я дзякую ўсяму дарагому венгерскаму народу за прыём і за любоў, якую я адчуў у гэтыя дні. Даручаю ўсіх венграў Маці Божай. Удзячны за гэтыя дні, нашу вас у сэрцы і прашу маліцца за мяне”, - напісаў Францішак у Твітэры.

Пілігрымка Папы ў Будапешт праходзіла з 28 па 30 красавіка 2023 года. Гэта было 41-е Апостальскае падарожжа Францішка. Яно адбылося пад дэвізам: Хрыстус – наша будучыня.

На працягу трохдзённага візіту Пантыфік сустрэўся з палітычным кіраўніцтвам Венгрыі, мясцовым духавенствам, моладдзю, хворымі, беднымі і бежанцамі, якім дапамагаючы каталіцкія сацыяльныя структуры, а таксама з прадстаўнікамі свету навукі і культуры.

Францішак наведваў Будапешт у 2021 годзе з нагоды Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэсу. Да яго ў Венгрыі двойчы быў святы Ян Павел ІІ: у 1991 і 1996 гадах.
 

01 мая 2023, 09:05