Пантыфік будзе сачыць за Крыжовым шляхам з Ватыкана
Зала Друку Апостальскай Сталіцы паінфармавала, што з-за халоднага надвор’я ў Рыме Францішак не будзе прысутнічаць у Калізеі падчас Крыжовага шляху.
Аляксандр Панчанка – Pope
Святы Айцец будзе сачыць за набажэнствам, якое пройдзе вечарам 7 красавіка 2023 года, з ватыканскага Дома святой Марты, злучаючыся ў малітве з тымі, хто збярэцца ў Калізеі.
На мінулым тыдні Францішак правёў некалькі дзён у рымскай бальніцы імя Агасціна Джэмэлі. У яго быў выяўлены інфекцыйны бранхіт, што патрабавала інфузійнай антыбіётыкатэрапіі. 1 красавіка, пасля таго як самаадчуванне Папы палепшылася, ён быў выпісаны і вярнуўся ў Ватыкан.
07 красавіка 2023, 15:39