Папа да невідушчых дзяцей: дзякуй за вашу пяшчоту
Марыя Валодзіна – Pope
Вітаючы Святога Айца, дырэктар цэнтра Дзьёрдзь Інатай прачытаў малітву аб міры святога Францішка, затым выхаванцы выканалі некалькі спеваў.
У сваёй кароткай прамове Пантыфік падзякаваў дзецям “за песні, за жэсты, за вочы”. Ён адзначыў, што малітва святога Францішка, з якой дырэктар распачаў мерапрыемства, з'яўляецца праграмай жыцця. Святы Францішак заўсёды імкнуўся прыняць рэчаіснасць і палепшыць жыццё іншых. "Гэта чыстае і простае Евангелле, - заўважыў Папа. - Езус прыйшоў, каб прыняць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, і ісці з ёй наперад. Было б лягчэй ухапіцца за нейкую ідэю, ідэалогію і абвясціць яе, не прымаючы пад увагу рэчаіснасць”. Аднак Езус абраў шлях рэчаіснасці, такой, якая яна ёсць.
Напрыканцы сустрэчы Францішак падзякаваў дзецям і дарослым “за гасціннасць і пяшчоту” і ўдзяліў ім сваё апостальскае благаслаўленне.