Францішак: цэласнае раззбраенне – гэта не ўтопія
Аляксандр Панчанка – Pope
“На што мы можам спадзявацца ў свеце, які пакутуе ад вайны і гвалту? Мы працягваем мець перад вачыма жудасныя вобразы, якія прыходзяць да нас з разбуранай Украіны, але занадта часта не памятаем пра іншыя забытыя канфлікты, іншыя ачагі гвалту, шматлікія “фрагменты” Трэцяй сусветнай вайны, якую мы, на жаль, перажываем”, - зазначыў Папа.
Францішак нагадаў, што Уваскрослы Хрыстус, аб’явіўшыся сваім вучняў, якія бачылі як Ён паміраў на крыжы, прывітаў іх пажаданнем спакою.
“Спакой вам – гэта пажаданне, якім мы абменьваемся ў гэты дзень. Каб па-сапраўднаму сказаць “не” вайне і гвалту не дастаткова толькі прымусіць змоўкнуць зброю і спыніць агрэсараў. Неабходна выкараніць карані войнаў і насілля, якімі з’яўляюцца крыўда, зайздрасць, сквапнасць”, - сказаў Пантыфік, адзначаючы важнасць СМІ, якія даюць месца і голас міратворцам. “Мы павінны мець адвагу “раззброіць” сэрцы, “дэмілітарызаваць” іх, выдаліць з іх атруту і крыўду”, - дадаў Святы Айцец.
Папа заклікаў таксама мець мужнасць, каб сказаць “не” пераўзбраенню, якое назіраем у гэтыя дні, бо “сапраўдны мір не можа нарадзіцца ад страху”. “Неабходна тое, што святы Ян XXIII шэсцьдзесят гадоў таму ў энцыкліцы Pacem in terris назваў “цэласным раззбраеннем”: крытэрый адсутнасці вайны, заснаваны на балансе ўзбраенняў, павінен быць заменены прынцыпам, згодна з якім сапраўдны мір можа будавацца выключна на ўзаемным даверы”, - сцвердзіў Пантыфік.
“Я разумею, што камусьці гэтыя словы могуць падацца ўтапічнымі, асабліва ў гэты момант. Але гэта не ўтопія, гэта здаровы рэалізм: толькі спыніўшы гонку ўзбраенняў, якая крадзе рэсурсы, што выкарыстоўваюцца для барацьбы з голадам і смагай і для забеспячэння медыцынскай дапамогі тым, хто яе не мае, мы зможам прадухіліць самазнішчэнне нашага чалавецтва”, - дадаў Святы Айцец.