Святы Айцец павіншаваў жанчын і заклікаў маліцца за Украіну
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 8 сакавіка 2023 года, Папа запэўніў жанчын у сваёй малітве і заклікаў вернікаў не забывацца пра ўкраінскі народ.
Аляксандр Амяльчэня – Pope
“У Міжнародны жаночы дзень я памятаю пра ўсіх жанчын. Дзякую ім за прыхільнасць да пабудовы больш гуманнага грамадства дзякуючы іх здольнасці ўспрымаць рэчаіснасць творчым поглядам і пяшчотным сэрцам. Гэта выключна жаночы прывілей. Удзяляю адмысловае благаслаўленне ўсім жанчынам, прысутным на плошчы святога Пятра. Давайце падорым апладысменты жанчынам, яны гэтага заслугоўваюць", - сказаў Францішак.
Пасля прывітання асобных груп вернікаў Святы Айцец таксама звярнуўся да сітуацыі ў ахопленай вайной Украіне: “Прашу вас, дарагія браты і сёстры, давайце не забывацца пра пакуты змучанага ўкраінскага народа. Ён вельмі пакутуе. Няхай ён заўсёды прысутнічае ў нашых сэрцах і малітвах".
08 сакавіка 2023, 11:15