Папа заклікаў маліцца за Украіну і ахвяр стыхійных бедстваў
26 сакавіка 2023 года, пасля малітвы Анёл Панскі Папа заклікаў маліцца аб міры ва Украіне і за ахвяр стыхійных бедстваў у розных кутках свету.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
"Учора, у свята Звеставання Пана, мы аднавілі акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў перакананні, што толькі навяртанне сэрцаў да Бога можа адкрыць шлях, які вядзе да міру. Давайце працягваць трываць у малітве за ўкраінскі народ, які пакутуе. Давайце таксама заставацца побач з ахвярамі землятрусу ў Турцыі і Сірыі. Ім адрасаваны спецыяльны збор ахвяраванняў, які праходзіць сёння ва ўсіх парафіях Італіі. Давайце таксама памолімся аб жыхарах штата Місісіпі, што пацярпелі ад разбуральнага тарнада", - заклікаў Францішак.
Вітаючы перуанцаў, прысутных на плошчы святога Пятра, Пантыфік запэўніў іх у сваёй малітве аб згодзе і міры на іх Радзіме.
26 сакавіка 2023, 13:05