ҽ

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота  (©vovan - stock.adobe.com)

Папа: Касцёл павінен быць бяспечным месцам для дзяцей

Праца па ўстанаўленні дакладных працэдур для абароны непаўналетніх павінна быць інтэгральнай часткай дзейнасці і прыярытэтам для кожнага мясцовага Касцёла, перакананы Папа.

Аляксандр Панчанка – Pope

Францішак скіраваў пасланне да ўдзельнікаў ІІ Лацінаамерыканскага кангрэсу на тэму Клопат, інфармаванне і камунікацыя – ключавыя элементы эфектыўнага супрацьстаяння сексуальным злоўжыванням, які 14-16 сакавіка 2023 года праходзіць у парагвайскім горадзе Асунсьён. Ён назваў форум “яшчэ адным выразам імкнення да перамен у нашым Касцёле”, у якім “выпадкі насілля з боку духавенства і іх утойванне біскупамі і манаскімі настаяцелямі пакінулі невылечныя раны” у многіх людзях.

Лацінаамерыканскі кангрэс – гэта важная частка “сінадальнага працэсу сустрэч, слухання, разважання і ўзаемнай дапамогі” на шляху прадухілення злоўжыванняў у Касцёле, - дадаў Святы Айцец.

Пантыфік нагадаў, што “лідары Касцёла зрабілі шмат, каб перамагчы гэта зло і прадухіліць яго паўтарэнне”, але “ў выніку мы павінны ўбачыць, што непаўналетнія ў нашым Касцёле па-сапраўднаму знаходзяцца ў бяспецы”. Менавіта па гэтай прычыне Святы Айцец папрасіў Папскую камісію па абароне непаўналетніх “кантраляваць і правяраць адпаведнасць палітыкі і практыкі ва ўсім Касцёле, а таксама скласці справаздачу з указаннем неабходных паляпшэнняў”.

“Праца па ўстанаўленні дакладных працэдур для абароны непаўналетніх павінна быць інтэгральнай часткай дзейнасці і прыярытэтам для кожнага мясцовага Касцёла”, - напісаў Святы Айцец, нагадваючы, што даручыў Папскай камісіі па абароне непаўналетніх клапаціцца пра тое, каб “усе пацярпелыя мелі зразумелыя і дасяжныя спосабы дабівацца справядлівасці”.

Сексуальнае насілле з боку любога хрысціяніна, дзе б яно не адбылося, “уяўляе сабой выразную і сапраўдную небяспеку для дабрабыту Божага народу”, а неадпаведная рэакцыя на гэтыя выпадкі “будзе абражаць тых, хто так шмат пакутаваў” і “прыніжаць Евангелле Пана ў вачах усіх”. Таму перад Касцёлам стаіць “балючая, але неабходная праца”, - падкрэсліў у сваім пасланні Пантыфік.
 

15 сакавіка 2023, 11:32