Пантыфік: няхай заступніцтва святога Язафата дасць мір Украіне
5 сакавіка 2023 года, пасля малітвы Angelus Францішак прывітаў групы вернікаў. Ён заўважыў прысутнасць на плошчы святога Пятра ўкраінскай суполкі Мілана, літоўскіх і грузінскіх католікаў.
Аляксандр Амяльчэня - Pope
Міланскія ўкраінцы прыбылі ў Вечны горад з нагоды чатырохсотай гадавіны мучаніцкай смерці святога Язафата Кунцэвіча, “які аддаў сваё жыццё за хрысціянскае адзінства”. “Дарагія, дзякую вам за вашыя намаганні па прыёме суайчыннікаў, уцекачоў ад вайны. Няхай Пан праз заступніцтва святога Язафата падорыць мір пакутуючаму ўкраінскаму народу”, - звярнуўся Папа.
Між іншым, ён прывітаў пілігрымаў з Літвы, а таксама літоўскую суполку Рыма, якія адзначаюць свята святога Казіміра; а таксама католікаў з грузінскага Тбілісі.
“Жадаю ўсім вам добрай нядзелі. Калі ласка, не забывайцеся пра мяне ў сваіх малітвах”, - сказаў Францішак.
05 сакавіка 2023, 13:08