ҽ

Палесціна-ізраільскі канфлікт Палесціна-ізраільскі канфлікт  (ANSA)

Папу непакоіць сітуацыя ў Святой Зямлі, Украіне і Буркіна-Фасо

Смуткам і занепакоенасцю сітуацыяй у Святой Зямлі, Буркіна-Фасо і Украіне, а таксама болем у сувязі з гібеллю людзей у італьянскай Калабрыі, Турцыі і Сірыі, падзяліўся Францішак пасля малітвы Анёл Панскі, якая прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане 26 лютага 2023 года.

Марыя Валодзіна – Pope

“З Святой Зямлі працягваюць прыходзіць сумныя навіны: забіта шмат людзей, у тым ліку і дзеці... Як спыніць гэтую спіраль насілля? Я аднаўляю заклік да таго, каб дыялог узяў верх над нянавісцю і помстай, і малю Бога за палестынцаў і ізраільцян, каб яны знайшлі шлях да братэрства і міру пры дапамозе міжнароднай супольнасці”, - сказаў Францішак.

“Я таксама вельмі занепакоены сітуацыяй у Буркіна-Фасо, дзе працягваюцца тэракты. Я заклікаю маліцца за насельніцтва гэтай дарагой краіны, каб гвалт не прывёў да страты веры ў дэмакратычны, справядлівы і мірны шлях”, - зазначыў Святы Айцец.

“Сёння раніцай я з болем даведаўся пра караблекрушэнне, якое адбылося ля ўзбярэжжа Калабрыі, недалёка ад Кратоне. Ужо знойдзена сорак загінулых, у тым ліку шмат дзяцей. Я малюся за кожнага з гэтых мігрантаў, за зніклых і за тых, хто выжыў”, - адзначыў Папа.

“Не будзем забываць пра трагедыю вайны ва Украіне, дзе ўжо год ідзе вайна. Таксама давайце не забываць пра боль сірыйскага і турэцкага народаў, якія пакутуюць ад землятрусу”, - звярнуўся Пантыфік да тых, хто сабраўся сёння на плошчы святога Пятра.

26 лютага 2023, 13:22