ҽ

Транспарціроўка аўтобуса, які ўпаў са скалы ў Панаме Транспарціроўка аўтобуса, які ўпаў са скалы ў Панаме  (AFP or licensors)

Францішак моліцца за ахвяр дарожнага здарэння ў Панаме

Святы Айцец выказаў спачуванні ў сувязі з аварыяй аўтобуса ў Панаме, які перавозіў мігрантаў у ЗША. У выніку здарэння загінулі па меншай меры 39 чалавек.

Аляксандр Панчанка – Pope

Францішак падзяляе смутак родных і блізкіх загінулых і моліцца аб хутчэйшым выздараўленні для пацярпелых, - гаворыцца ў спачувальнай тэлеграме, падпісанай кардыналам Дзяржсакратаром П’етра Паралінам і скіраванай на імя кардынала Хасэ Луіса Лакунса Маэстрахуана, пастыра дыяцэзіі Давіда.

Трагедыя здарылася раніцай 15 лютага 2023 года, калі аўтобус з 66-цю пасажырамі, які накіроўваўся ў Злучаныя Штаты Амерыкі, упаў са скалы ў акрузе Гуалака ў правінцыі Чырыкі на захадзе Панамы, недалёка ад мяжы з Коста-Рыкай. Сярод пацярпелых у здарэнні каля дзесяці дзяцей, некаторыя з якіх, на жаль, знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане.

За апошні час колькасць мігрантаў, якія накіроўваюцца ў ЗША праз тэрыторыю Панамы, павялічылася амаль у два разы, дасягнуўшы 248 тысяч чалавек у 2022 годзе. Больш за палову з гэтых людзей складаюць венесуэльцы. Шмат таксама гаіцян, кубінцаў, грамадзян афрыканскіх і азіяцкіх краін.
 

17 лютага 2023, 09:01